Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Эрдаган дамовіліся інтэнсыфікаваць вайсковыя кантакты


У Стамбуле прайшлі перамовы прэзыдэнтаў Турэччыны і Расеі Рэджэпа Эрдагана і Ўладзімера Пуціна.

Як паведамляе агенцтва ITAR-TASS, заяўлена пра супадзеньня пазыцый Расеі і Турэччыны адносна неабходнасьці дастаўкі гуманітарных грузаў у Алепа.

Таксама паведамляецца пра дамоўленасьць лідэраў Расеі і Турэччыны інтэнсыфікаваць кантакты па лініі вайсковых ведамстваў і спэцслужбаў. Расея таксама выказала гатоўнасьць удзельнічаць у падрыхтоўцы і запуску турэцкіх касьмічных спадарожнікаў, а таксама паскорыць працэс рэалізацыі атамнай электрастанцыі «Акую».

XS
SM
MD
LG