Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 кастрычніка: суд над Дзьмітрыем Паліенкам


Дзьмітры Паліенка,

Дзьмітры Паліенка,

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — у судзе Цэнтральнага раёну судзьдзя Валеры Есьман пачне разгляд крымінальнай справы супраць беларускага актывіста Дзьмітрыя Паліенкі, затрыманага падчас прабегу раварыстаў «Крытычная маса». Паліенку абвінавачваюць у супраціве міліцыі, пазьней дадалі абвінавачаньне ў распаўсюдзе парнаграфіі.

Новы беларускі парлямэнт зьбярэцца на першую сэсію. У гэты ж дзень плянуецца сфармаваць рабочыя органы Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня. Будзе абранае кіраўніцтва парлямэнту і вызначаны склад пастаянных камісіяў.

Менск — у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2-гі паверх) прэзэнтацыя першых 9-ці кніг сэрыі «Паэты плянэты» з удзелам выдаўца Зьміцера Коласа і перакладчыкаў — Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты ды іншых. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы. Пачатак а 16-ай.

Менск — творчая вечарына двух вядомых слэм-паэтаў: Табіяса Куцэ (Нямеччыны) і Віктара Жыбуля (Беларусь). Бар ДК (Фабрыцыуса, 4), пачатак а 19-ай.

У гісторыі

1887 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.

1899 — пачалася Англа-бурская вайна.

1918 — Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

1986 — у Рэйк’явіку адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Быў пакладзены пачатак дыялёгу, які ўрэшце прывёў да пацяпленьня ў савецка-амэрыканскіх адносінах і завяршэньня «халоднай вайны».

2015 — галоўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся

1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

Эдзі Агняцвет (у цэнтры), 1943 г. Ташкент

Эдзі Агняцвет (у цэнтры), 1943 г. Ташкент


У гэты дзень памерлі

1424 — Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531 — Ульрых Цьвінглі, дзеяч рэфармацыі ў Швэйцарыі.

1683 — Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ.

1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 — Джэймс Джоўль, брытанскі фізык.

Цытата

«Адзіная перавага дыктатуры: ня трэба гадзінамі сядзець каля радыёпрымача, каб даведацца вынікі выбараў».

Франсуа Марыяк

XS
SM
MD
LG