Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Вацлава Гаўла атрымала курдзкая праваабаронца


Надыя Мурад
Надыя Мурад

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) сёньня прысудзіла штогадовую прэмію імя Вацлава Гаўла актывістцы правоў чалавека з Іраку Надыі Мурад.

Надыя Мурад належыць да этнаканфэсійнай групы языдаў — курдаў, якія вызнаюць рэлігію пад назвай языдызм і пражываюць у паўночным Іраку. У 2014 годзе, калі ёй быў 21 год, Мурад выкралі баевікі «Ісламскай дзяржавы» ў сэксуальнае рабства разам з тысячамі іншых жанчын і дзяцей. Пасьля трох месяцаў у няволі ёй удалося зьбегчы і выехаць у Нямеччыну. З таго часу яна стала праваабаронцам языдаў, зьвяртаючы ўвагу міжнароднай супольнасьці на праблемы сэксуальнага зьняволеньня і гандлю людзьмі. У верасьні сёлета яе прызначылі амбасадарам добрай волі ААН у пытаньнях годнасьці ахвяраў гандлю людзьмі.

Прэміяй памерам 60 тысяч эўра ПАРЭ штогод узнагароджвае асобаў і арганізацыі, якія зьдзейсьнілі «выбітныя дзеяньні ў абарону правоў чалавека ў Эўропе і за яе межамі». Сёлета прэмія ўручалася чацьверты раз.

Першым ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла ў 2013 годзе стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG