Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан і Дональд Трамп рыхтуюцца да другіх тэледэбатаў


Кандыдаты у прэзыдэнты ЗША — дэмакратка Гілары Клінтан і рэспубліканец Дональд Трамп — увечары ў нядзелю, паводле амэрыканскага часу, прымуць удзел у другіх тэледэбатах.

Пачатак дэбатаў паводле менскага часу — а 3.30 уначы.

«Дуэль» Трампа і Клінтан адбудзецца ва Ўнівэрсытэце Вашынгтона у Сэнт Люіс. Дэбаты пройдуць паводле формулы сустрэчы з выбарцамі. Самі ўдзельнікі таксама змогуць задаваць пытаньні. Аўдыторыю складуць выбарцы, якія яшчэ не вызначыліся за каго галасаваць. Іх адбор прайшоў паводле лёсаваньня Інстытуту Гэлапа. Весьці дэбаты будуць жураналіст CNN Андэрсан Купэр і Марта Радац з тэлевізіі ABC. Палову пытаньняў кандыдатам зададуць мадэратары, а палову гледачы.

Трэція дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты пройдуць 19 кастрычніка ў Лас-Вегасе, штат Нэвада.

XS
SM
MD
LG