Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да сьнежня з украінскіх вакзалаў зьнікне расейская мова


Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны працуе таксама над дэкамунізацыяй назваў станцый.

Міністар інфраструктуры Ўкраіны Уладзімір Амелян напісаў у фэйсбуку, што да сьнежня 2016 года ўсе квіткі, назвы станцый, інфармацыя на табло і абʼявы на вакзалах краіны будуць падавацца на ўкраінскай і ангельскай мовах. Зараз гэтая інфармацыя ёсьць і на расейскай мове.

«Калі ласка, памятайце. Усё будзе адбывацца паступова. Але будзе! — напісаў міністар. — Толькі так мяняецца дзяржава».

Ён дадаў, што міністэрства працуе над дэкамунізацыяй назваў станцый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG