Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» губляе тэрыторыі ў Сырыі і Іраку


«Ісламская дзяржава» страціла 28% тэрыторый, якія яна кантралявала ў Іраку і Сырыі на піку ваенных посьпехаў у студзені 2015 года.

Пра гэта сьведчаць апошнія дадзеныя, апублікаваныя IHS, лёнданскім аналітычным і кансалтынгавым цэнтрам па абароне і бясьпецы.

З пачатку бягучага года зона ўлады ІД скарацілася з 78 да 65 тысяч квадратных кілямэтраў, прыкладна на велічыню тэрыторыі Шры Лянкі. Аднак у трэцім квартале тэмпы адступленьня ІД зьнізіліся. Джыхадысты страцілі ўсяго 2800 кв.км.

Аналітыкі IHS часткова вінавацяць у гэтым Маскву. Калі ў пачатку года супраць сілаў і абʼектаў «Ісламскай дзяржавы» былі накіраваны 26% вылетаў расейскай авіяцыі, то да лета іх колькасьць зьнізілася да 17%. Ільвіная доля ўдараў наносіцца па іншых мэтах.

XS
SM
MD
LG