Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс: «Трамп мусіць сысьці»


Кандаліза Райс

Кандаліза Райс

Рэспубліканцы разглядаюць магчымасьць адклікаць кандыдатуру Дональда Трампа.

У ЗША за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп знаходзіцца пад ціскам як з боку палітычных апанэнтаў з Дэмакратычнай партыі, так і з боку аднапартыйцаў.

Выданьне Politico паведамляе, што лідэры Рэспубліканскай партыі ў гэтыя выходныя пераацэньваюць сваю перадвыбарчую стратэгію пасьля таго, як быў абнародаваны відэазапіс 2005 году, дзе Трамп ганебна выказваецца пра жанчынаў.

Некаторыя высокапастаўленыя чальцы Нацыянальнага камітэту Рэспубліканскай партыі разглядаюць варыянты зьняцьця яго кандыдатуры. Зрабіць гэта будзе складана, бо выбарчыя бюлетэні ўжо надрукаваныя, а ў некаторых штатах пачалося датэрміновае галасаваньне.

Так, былы дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс, рэспубліканка, у сваім фэйсбук-акаўнце заявіла, што Трамп ня можа стаць прэзыдэнтам.

Райс таксама не падтрымала і Гілары Клінтан, аднак пацьвердзіла, што «як рэспубліканка» яна хоча падтрымліваць толькі годных балятавацца на найвышэйшую пасаду ў наймагутнейшай дэмакратыі на Зямлі.

Паводле апошніх апытаньняў, Гілары Клінтан апярэджвае Трампа. Наступныя тэледэбаты адбудуцца 9 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG