Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея наклала вэта на рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН аб Сырыі


Рэзалюцыя тычыцца забароны палётаў вайсковай авіяцыі над сырыйскім горадам Алепа.

За падрыхтаваную Францыяй і падтрыманую ЗША і Вялікай Брытаніяй рэзалюцыю прагаласавалі 11 чальцоў Рады. Расея і Вэнэсуэла прагаласавалі супраць. Яшчэ дзьве краіны-чальцы ўстрымаліся. Расея — пастаянны чалец Рады бясьпекі ААН, таму яе галасаваньне раўназначнае вэта.

Перад разглядам дакумэнту францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што той, хто заблякуе рэзалюцыю, дыскрэдытуе сябе ўваччу ўсяго сьвету.

Расея падрыхтавала альтэрнатыўны праект — пра вывад з усходняй часткі Алепа ўзброеных атрадаў ісламістаў. Але ў Радзе бясьпекі яго не падтрымалі: 9 дзяржаваў прагаласавалі супраць, 4 — за і 2 — устрымаліся.


Міжнародная супольнасьць неаднаразова крытыкавала масавыя сырыйскія і расейскія бамбаваньні жылых кварталаў і шпіталёў ва ўсходняй частцы Алепа, якую кантралююць паўстанцы. У выніку ўзмацненьня авіяўдараў рэзка ўзрасла колькасьць ахвяраў сярод мірных жыхароў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG