Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парлямэнцкіх выбарах у Грузіі перамагае кіроўная партыя


На парлямэнцкіх выбарах у Грузіі — паводле першых экзытполаў — перамагае кіроўная партыя «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія».

На парлямэнцкіх выбарах у Грузіі — паводле першых экзытполаў — перамагае кіроўная партыя «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія».

Як паведамляе тэлекампанія «Руставі-2», паводле апытаньняў, якія праводзіла кампанія GFK Customs Research, партыя набірае амаль 40 працэнтаў галасоў. На другім месцы — партыя экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» — каля 33 адсоткаў.

Паводле іншых экзытполаў, праведзеных кампаніяй TNS на замову «Першага грузінскага каналу», кіроўная партыя атрымлівае амаль 54 адсоткі галасоў, а партыя Саакашвілі — 19,5.

Шанец патрапіць у парлямэнт мае і нядаўна створаны блёк «Давід Тархан-Маўраві, Ірма Інашвілі — Альянс патрыётаў — Аб’яднаная апазыцыя», які падтрымалі, паводле розных зьвестак, 5 і больш працэнтаў выбарнікаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.

XS
SM
MD
LG