Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дажынкі» ў Сяньне — сьвята на адзін дзень


Дзяўчына з пляката

Дзяўчына з пляката

У райцэнтры Сянно на Віцебшчыне прайшлі абласныя «Дажынкі».

Самадзейныя артысты

Самадзейныя артысты

Вуліцы райцэнтру ператварыліся ў гандлёвыя і выставачныя шэрагі

Вуліцы райцэнтру ператварыліся ў гандлёвыя і выставачныя шэрагі


Праграма «сьвята працаўнікоў сяла», як трафарэтна называюць гэтую імпрэзу, нічым прынцыпова не адрозьнівалася ад мінулагодніх. Найважнейшымі яе пунктамі былі прэзэнтацыі новых аб’ектаў інфраструктуры: спартовага стыдыёну, Палаца шлюбаў з фантанам перад ганкамі, пляцовак з вайсковай тэхнікай у парку і Алеі герояў у самым цэнтры Сянна, дзеля абсталяваньня якой населены пункт страціў яшчэ адзін парк.

Алея герояў, дзеля якой зьнішчылі парк

Алея герояў, дзеля якой зьнішчылі парк

Вайсковая тэхніка «для патрыятычнага выхаваньня»

Вайсковая тэхніка «для патрыятычнага выхаваньня»


Сеньненцы сустракалі «Дажынкі» аптымістычна — і з прычыны анаўленьня роднага паселішча, і як магчымасьць адсьвяткаваць нарэшце скончаныя рамонты. Яны доўжыліся амаль год і абцяжарвалі жыцьцё гараджан, якія былі вымушаны перасоўвацца па перакапаных вуліцах і не зважаць на завалы то будаўнічых матэрыялаў, то проста сьмецьця.

Выстава караваяў

Выстава караваяў

І вось такія пэрсанажы былі на «Дажынках»

І вось такія пэрсанажы былі на «Дажынках»


Затое ў дзень «Дажынак» у Сяньне былі абсталяваныя ажно некалькі пляцовак, дзе можна было набыць тавары без гандлёвых нацэнак або хаця б паглядзець на вырабы мясцовай прамысловасьці, калі набыць нешта няма грошай.

Заежджыя выступоўцы

Заежджыя выступоўцы


Паколькі ў райцэнтры праблемы з працаўладкаваньнем, пра што кажа кожны другі мясцовы жыхар, то і сьвяточныя набыткі найчасьцей абмяжоўваліся парай кілішкаў гарэлкі ды няхітрай закускай, кшталту піражкоў па 25 капеек. І аднаго, і другога было ў асартымэньце — цэнтральныя вуліцы былі ператвораныя ў гандлёва-кульнарныя шэрагі. Зрэшты, для высокіх гасьцей з начальства ды ўдзельнікаў «Дажынак» пачастункі былі іншыя: тут жа, на вуліцы, у гандлёвых павільёнах сэрвіравалі куды багацейшыя сталы, дзе на белых абрусах можна было заўважыць і салаты, і мясныя нарэзкі, і келіхі пад выкшталцоныя напоі.

Камусьці дастанецца ў падарунак

Камусьці дастанецца ў падарунак


Тое, што адбывалася на галоўнай сцэне «Дажынак», сеньненцаў цікавіла ня надта. Ніхто дужа ня рваўся трапіць за міліцэйскія кардоны ў імправізаваную глядзельную залю, каб паглядзець на віншаваньні «герояў жніва». Бо ўсім зразумела: насамрэч беларуская сельская гаспадарка сёньня далёка не ў такім добрым стане, што можа пахваліцца надзвычайнымі дасягненьням

Затое мінакі спыняліся каля самадзейных артыстаў, жартавалі зь імі і паміж сабой. І шмат фатаграфаваліся — хто на фоне шматлікіх інсталяцый на сельскагаспадарчую тэматыку, а хто — на фоне новых камбайнаў і трактараў, якія дзяржава перадала пераможцам жніва. «У падарунак», а ня проста дзеля абнаўленьня парку састарэлай тэхнікі ў гаспадарках вобласьці.

Яшчэ адзін «экспанат» на «Дажынках» у Сяньне

Яшчэ адзін «экспанат» на «Дажынках» у Сяньне

XS
SM
MD
LG