Менск — разьвітаньне з прадусарам Радыё Свабода Анатолем Бублікавым пройдзе ў рытуальнай залі 9-га шпіталя на вул. Сямашкі. Пачатак а 14.00. Пахаваньне — у Пухавіцкім раёне. Анатоль памёр 7 кастрычніка на 56-м годзе жыцьця.
Менск — штогадовы фэстываль сучаснай моладзевай усходнеазіяцкай культуры «Хіган». КЗ «Менск (Кастрычніцкая, 5). Пачатак а 12-ай.
У гісторыі
1648 — Войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.
1977 — у космас паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак.
У гэты дзень нарадзіліся
1878 — беларускі гісторык Уладзімер Пічэта, заслужаны прафэсар БССР (1926), акадэмік АН БССР (1928), заслужаны дзеяч навук Узбэцкай ССР (1943), акадэмік АН СССР (1946). Адзін з арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1921-1929).
1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.
1922 — беларуская акторка Тацяна Аляксеева, заслужаная артыстка Беларусі (1955).
1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.
У гэты дзень памёрлі
1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты Святога Паўла.
1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.
1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.
Цытата
«Мы жывем у сьвеце, дзе мы павінны хавацца, каб заняцца любоўю, у той час як гвалт практыкуецца сярод белага дня».
Джон Ленан