Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ў кібэратаках на палітыкаў


World -- Cyber war, security, attack – generic

World -- Cyber war, security, attack – generic

ЗША афіцыйна абвінавацілі Расею ў кібэратаках з мэтай паўплываць на прэзыдэнцкія выбары. Раней у Вашынгтоне ўстрымліваліся ад наўпроставых заяў на гэты конт і казалі толькі пра падазрэньні на адрас Расеі, якая катэгарычна адмаўляла дачыненьне да ўзломаў.

«Выведвальная супольнасьць ЗША ўпэўненая, што ўрад Расеі
накіроўваў» нядаўнія кібэратакі на «амэрыканскіх грамадзян і інстытуты,
уключаючы амэрыканскія палітычныя арганізацыі», — гаворыцца ў распаўсюджанай 7 кастрычніка сумеснай заяве Міністэрства нацыянальнай бясьпекі і дырэктара нацыянальнай выведкі ЗША Джэймса Клэпэра.

Ведамствы ўдакладняюць, што гаворка ідзе пра публікацыю на сайтах DCLeaks і WikiLeaks электроннай перапіскі амэрыканскіх палітыкаў, а таксама аб дзейнасьці хакера з нікнэймам Guccifer 2.0, які ўзяў на сябе адказнасьць за ўзлом сэрвэраў Дэмакратычнай партыі ЗША.

XS
SM
MD
LG