Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея высунула абвінавачаньні ўкраінскаму журналісту Сушчанку, але дазволіла консулам яго наведаць


Раман Сушчанка
Раман Сушчанка

Сёньня Расея афіцыйна выставіла ўкраінскаму журналісту Раману Сушчанку абвінавачаньні ў шпіянажы, але карэспандэнт не прызнае сваёй віны і адмаўляецца даваць сьведчаньні, паколькі ня меў магчымасьці ўзгадніць пазыцыю са сваім адвакатам Маркам Фэйгіным.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі радыё Свабода ў дзяржаўным інфармацыйным агенцтве «Укрінфарм», у якім Раман Сушчанка працуе ўласным карэспандэнтам у Францыі.

У той жа час, прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваім афіцыйным Twitter паведаміў, што ўкраінскія консулы змогуць наведаць журналіста на наступным тыдні. «Паўло Клімкін (міністар замежных спраў Украіны — РС) толькі што мне паведаміў, што ўкраінскія дыпляматы дабіліся доступу да нашага журналіста Рамана Сушчанкі — на наступным тыдні», — напісаў украінскі прэзыдэнт.

Сёньня ж міністар інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Юры Стэць сустрэўся з дыпляматамі, акрэдытаванымі ва Ўкраіне ад Брытаніі, Эстоніі, Латвіі і Літвы, каб абмеркаваць магчымыя супольныя дзеяньні.

Украінскага журналіста Рамана Сушчанку затрымалі 30 верасьня ў часе яго прыватнага наведваньня Масквы, але пра гэта стала вядома толькі ў ноч на 4 кастрычніка. За ўвесь гэты час ён толькі аднойчы мог сустрэцца са сваім адвакатам Маркам Фэйгіным. Украінскіх консулаў да яго не дапускалі.

Напярэдадні, 6 кастрычніка, украінскія журналісты каля амбасады Расеі ва Ўкраіне зладзілі акцыю пратэсту супраць затрыманьня Рамана Сушчанкі, а Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала на размову расейскага консула, каб выказаць заклапочанасьць у сувязі з гэтай сытуацыяй. Расейскі консул наведаў украінскі МЗС толькі сёньня.

Раман Сушчанка працуе ва «Ўкрінфарме» з 2002 году, а ўласным карэспандэнтам агенцтва ў Францыі — з 2010 году. У яго двое дзяцей. Старэйшая дачка працуе перакладчыкам у гэтым жа агенцтве, малодшы сын знаходзіцца з жонкай у Парыжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG