Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 8 кастрычніка 2016: «Рок за жыцьцё» ў Менску


Афіша:

У клюбе «Re:Public» (Менск, вул. Прытыцкага, 62) беларускія музыкі сыграюць вялікі канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня «Рок за жыцьцё». Удзельнічаюць: «Дай дарогу!», «Re1ikt», «Мутнаевока», «:B:N:», «Sciana» і «Тлушч». Пачатак а 17.30.

У клюбе «Графіці» (Менск, зав. Калініна, 16) з канцэртам выступяць удзельнікі музычнага праекту «Ягорава гара». Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1621 — скончылася Хоцінская бітва, у якой войска Рэчы Паспалітай на чале зь Янам Хадкевічам перамагло войска турэцкага султана Асмана ІІ.

1656 — у бітве пад Прасткамі войска Кароны і ВКЛ перамагло швэдаў.

1831 — нарадзіўся Міхал Ельскі, беларуска-польскі скрыпач, кампазытар і пісьменьнік.

У памяці:

1910 — памерла Марыя Канапніцкая, польская пісьменьніца.

1943 — памёр Андрэй Мрый, беларускі пісьменьнік.

1991 — памерла Зоська Верас, беларуская дзяячка і пісьменьніца.

Зоська Верас
Зоська Верас




2004 — памёр Жак Дэрыда, францускі філёзаф.

Цытата:

«Як ішоў кароль вайною,
Гром фанфар стаяў сьцяною —
Трубы ўкручвалі бадзёру! —
Алілуя!.. Шапкі ўгору!..

А як бралі Стаха ў войска,
Жыта плакала палоска,
Ды крынічанька на лузе
Зажурбоцілася ў скрусе...

На вайне снарады рвуцца,
Як снапы, кладуцца людцы,
Славай цешацца манархі,
І, як мухі, гінуць Стахі.

Там штандар з арлом лунае,
А тут крыж рыпіць вясковы...
Стах ад раны ўжо канае,
А кароль жывы-здаровы...

Як пад’ехаў ён да брамы,
Залатой зарою ўбраны,
На сто вёрстаў ад сталіцы
Звон разьлёгся са званіцы.

А як Стаху дол капалі,
Толькі дрэвы шапаталі,
Ды званіў яму з дубровы
Квет-званочак
той ліловы...»

Марыя Канапніцкая, «Як ішоў кароль вайною...» (пераклад Васіля Сёмухі)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG