Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абмежавала пастаўкі зь сямі беларускіх прадпрыемстваў і яшчэ шэрагу прыгразіла


З 10 кастрычніка Рассельгаснагляд уводзіць абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі зь сямі прадпрыемстваў Беларусі.

Гэта зьвязана з грубымі парушэньнямі заканадаўства ЭўрАзЭС, паведаміла прэс-сакратарка расейскага ведамства Юлія Мэлана.

РІА Новости паведамляе, што пад санкцыі трапілі:

  • ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Салігорскі філіял;
  • «Смаргонскія малочныя прадукты» філіял ААТ «Лідзкі малочна-кансэрвавы камбінат»;
  • Іванцэвіцкі райспажыўсаюз, філіял Каапнарыхтоўкапрам (мяса ялавічыны);
  • УП «Бярозаўскі камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» (мяса ялавічыны);
  • Дрыбінскі райспажыўсаюз;
  • ТАА «БілтонгФуд»;
  • ТАА «ГурманФуд».

Рассельгаснагляд таксама папярэдзіў беларускі бок, што пры наяўнасьці новых парушэньняў, будуць абмежаваныя пастаўкі прадукцыі яшчэ з шэрагу прадпрыемстваў:

  • ТАА «Вялес-Міт»,
  • ААТ «Глыбоцкі малочна-кансэрвавы камбінат»,
  • ПУП «БЕЛ-МОЛ»,
  • ААТ «Бярозаўскі мясакансэрвавы камбінат», вытворчы цэх Баранавічы.

Рассельгаснагляд паведамляе, што, напрыклад, на «Бярозаўскім мясакансэрвавым камбінаце» 27 верасьня вараныя каўбасныя вырабы не адпавядалі заяўленаму складу. А ў прадукцыі Глыбоцкага малочна-кансэрвавага камбіната 29 верасьня выяўлена неадпаведнасьць тлуста-кіслотнаму складу малака згушчанага з цукрам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG