Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей у панядзелак наведае Варшаву


10 кастрычніка адбудзецца рабочы візыт міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея ў Польшчу па запрашэньні яго польскага калегі Вітальда Вашчыкоўскага.

Візыт, як паведамляе сайт беларускага МЗС, прымеркаваны да 25-годзьдзя падпісаньня Дэклярацыі аб добрасуседзтве, узаемным прызнаньні і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

У бягучым годзе, як адзначаецца ў прэс-рэлізе МЗС, адбылася прыкметная актывізацыя беларуска-польскага дыялёгу. Аб гэтым сьведчыць, у прыватнасьці, сэрыя візытаў у Беларусь міністраў замежных спраў, сельскай гаспадаркі, аховы прыроды, транспарту, марской гаспадаркі Польшчы, аднаўленьне міжпарляменцкага дыялёгу, інтэнсіўная работа міжурадавых камісій і галіновых рабочых груп.

Апошні раз міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей наведаў Варшаву па запрашэньні польскага зьнешнпалітычнага ведмаства ў 2014 годзе. Тады ён сустрэўся з тагачасным міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.

XS
SM
MD
LG