Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоўскі ФК «Карпаты» ад сёньня будзе трэнаваць былы трэнэр беларускіх «Крумкачоў» Алег Дулуб


Алег Дулуб (справа)

Алег Дулуб (справа)

У гісторыі ўкраінскага клюбу Алег Дулуб — другі беларускі трэнэр.

Уладальнік ды прэзыдэнт львоўскага футбольнага клюбу «Карпаты» Пятро Дымінскі сёньня падпісаў пяцігадовы кантракт з былым трэнэрам беларускай каманды «Крумкачы» Алегам Дулубам — у якасьці галоўнага трэнэра ён дэбютуе ва ўкраінскай прэм’ер-лізе 16 кастрычніка пад час матчу «Карпат» з клюбам «Дніпро».

З 2008 да 2011 год каманду трэнаваў Алег Конанаў, які зараз працуе з расейскім футбольным клюбам «Краснадар». За час працы з Алегам Конанавым львоўскія «Карпаты» двойчы выходзілі на пятае месца ў нацыянальным чэмпіянаце, што дазваляла ім выступаць у Лізе Эўропы. Што праўда, на эўрапейскім узроўні каманда не дасягла посьпеху.

За апошні год Алег Дулуб стаў сёмым трэнэрам львоўскага клюба.

XS
SM
MD
LG