Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На мосьце ў Нью-Ёрку вывесілі банэр з партрэтам Пуціна


У Нью-Ёрку на мангэтанскім мосьце невядомыя вывесілі банэр з выявай прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і надпісам «Міратворац».

Плякат памерам шэсьць на дзесяць мэтраў пасьпеў правісець каля гадзіны, перш чым яго зьняла паліцыя. Паліцыянты вывучаюць запісы камэраў назіраньня, каб выявіць, хто вывесіў банэр.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў, плякат разгарнулі два чалавекі. Пакуль нікога не затрымалі.

7 кастрычніка Ўладзімір Пуцін адзначае дзень нараджэньня. Яму спаўняюцца 64 гады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG