Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі ўрагану «Мэт’ю» на Гаіці сталі больш за 300 чалавек


Ахвярамі ўрагану «Мэт’ю» на Гаіці сталі больш за 330 чалавек. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на зьвесткі ад мясцовых уладаў.

Больш за ўсё пацярпелі жыхары прыбярэжных гарадоў і вёсак на паўднёвым захадзе краіны, куды ратавальнікі змаглі дабрацца толькі праз некалькі дзён пасьля шторму. Паводле ААН, каля 350 тысяч чалавек на Гаіці маюць патрэбу ў дапамозе.

Цяпер ураган рухаецца да ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША. Больш за 2 мільёны чалавек ужо эвакуяваліся з прыбярэжных рэгіёнаў. У Фларыдзе, Джорджыі, Паўднёвай і Паўночнай Караліне абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча. У Фларыдзе зачыняюцца школы, унівэрсытэты і ўрадавыя ўстановы. Упершыню за дзесяцігодзьдзе зачыніўся забаўляльны парк Disneyworld. Гэтак моцны ўраган не набліжаўся да берагоў штату ад 2004 году.

Нацыянальны цэнтар ЗША па вывучэньні ўраганаў назваў «Мэт’ю» самым магутным у Атлянтыцы ад 2007 года. Яму надалі чацьвёртую зь пяці магчымых катэгорый небясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG