Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нобэлеўскую прэмію міру 2016 атрымаў прэзыдэнт Калюмбіі


Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію міру прысудзіў прэзыдэнту Калюмбію Хуану Мануэлю Сантасу за ягоныя намаганьні скончыць у краіне грамадзянскую вайну, якая трывае ўжо даўжэй за паўстагодзьдзе.

У мінулую нядзелю жыхары Калюмбіі на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць замірэньня зь леварадыкальнай групоўкай Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калюмбіі (ФАРК). Пагадненьне аб завяршэньні канфлікту было нядаўна падпісана Хуанам Мануэлем Сантасам і лідэрам ФАРК Тымалеонам Хімэнэсам. Перамовы доўжыліся чатыры гады.

Згодна з умовамі пагадненьня, ФАРК адмаўляецца ад ўзброенай барацьбы і становіцца палітычнай партыяй, якая будзе ўдзельнічаць у выбарах 2018 году. Тых, хто прызнае свае злачынствы, учыненыя падчас грамадзянскай вайны, чакае сымбалічнае пакараньне. Лідэр ФАРК паабяцаў выплаціць кампэнсацыі ўсім ахвярам канфлікту.

Змаганьне калюмбійскіх уладаў з групоўкай ФАРК працягваецца больш за 52 гады. Канфлікт забраў жыцьці 260 тысяч чалавек, каля 45 тысяч застаюцца прапалымі бязь вестак, а прыкладна 6,9 млн чалавек засталіся без жытла.

XS
SM
MD
LG