Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца зь пятай і шостай Палатамі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У Авальнай залі Дома ўраду Аляксандар Лукашэнка правядзе 7 кастрычніка сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і сябрамі Савету рэспублікі мінулага пятага і наступнага шостага скліканьня, перадае прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Плянуецца, што аб 11-ай гадзіне Лукашэнка выступіць са зваротам да парлямэнтарыяў і ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды мінуламу скліканьню Нацыянальнага сходу, якое праваліла ўсе пляны на мінулую «пяцігодку».

У мінулым месяцы Лукашэнка ўжо ўзнагароджваў ордэнамі і мэдалямі шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія ня трапілі ў шостую Палату, «за плённую дзяржаўную і грамадзкую дзейнасьць, значны ўнёсак у разьвіцьцё заканадаўства і парлямэнтарызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG