Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаная служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы


Службоўцы Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы

Службоўцы Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы

У Эўразьвязе пачала дзейнасьць новая служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы ў рамках барацьбы з міграцыйным крызісам.

Першая місія была разгорнутая на кантрольна-прапускным пункце на мяжы Баўгарыі і Турэччыны. Штаб-кватэра новай службы знаходзіцца ў Варшаве. Са сьнежня яна будзе валодаць рэзэрвам у 1500 памежнікаў. У выпадку крызіснай сытуацыі іх задзейнічаюць на вонкавых межах Эўразьвязу. Памежная служба таксама зможа самастойна арганізоўваць авіярэйсы для вяртаньня на радзіму мігрантаў, якія не атрымалі прытулак у Эўропе.

Служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы — першая ў гісторыі ЭЗ наднацыянальная служба кантролю за вонкавымі межамі. У 2015 годзе ў Эўропу ў пошуках прытулку прыбылі больш за паўтара мільёна мігрантаў з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

XS
SM
MD
LG