Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пінску пад коламі аўтамабіля трагічна загінула Надзея Аўсіевіч


Надзея Аўсіевіч

Надзея Аўсіевіч

Трагедыя здарылася 6 кастрычніка. У Надзеі засталіся 90-гадовая маці, муж і сын.

Надзея Аўсіевіч нарадзілася 21 студзеня 1967 году ў Пінску ў сям’і настаўнікаў. У 1989 г. скончыла Інстытут замежных моў, працавала ў сярэдняй школе.

У апошнія дзесяцігодзьдзі галоўнай справай жыцьця Надзеі Аўсіевіч было грамадзкае культурна-творчае аб’яднаньне «Калегіюм» у Пінску, адным з заснавальнікаў і старшынёй якога яна была. Пад кіраўніцтвам Надзеі «Калегіюм» ажыцьцявіў шмат праектаў і грамадзкіх ініцыятыў па міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву.

XS
SM
MD
LG