Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адзін бізнэсовец выйшаў зь СІЗА КДБ


СІЗА КДБ

СІЗА КДБ

Старшыня рады дырэктараў кампаніі «Франдэса» Валер Дымент выйшаў на волю пасьля кампэнсацыі інкрымінаванай яму шкоды.

Пра гэта парталу tut.by паведаміў прэс-сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын.

Паводле Пабяржына, мера стрыманьня Валеру Дыменту зьмененая, бо ён поўнасьцю прызнаў сваю віну і кампэнсаваў шкоду.

Паводле парталу «Ежедневник», Дымент кампэнсаваў толькі частку шкоды, а астатнія грошы абяцае яшчэ сабраць.

Раней старшыня КДБ Валеры Вакульчык сказаў журналістам, што бярозаўская кампанія «Франдэса», якая распрацоўвае і вырабляе хімічныя сродкі абароны расьлін, вывела зь Беларусі праз афшор каля 45 млн даляраў.

«Франдэса» была пастаўленая ў адзін шэраг з кампаніямі «Консул», «Біяком» і «Сэрвалюкс» у рамках гучнай «кармавой справы».

Улетку гэтага году паводле ўказу кіраўніка краіны цэнтралізаваныя закупы сродкаў абароны расьлін былі перададзеныя пад кантроль дзяржаўнага холдынгу «Белрэсурсы».

У верасьні пад падпіску аб нявыезьдзе зь СІЗА КДБ быў вызвалены бізнэсовец Юры Чыж.

XS
SM
MD
LG