Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанскі візавы цэнтар у Менску спыняе прыём заяў


Сьцягі Эўразьвязу і Гішпаніі

Сьцягі Эўразьвязу і Гішпаніі

Гішпанскі візавы цэнтар у Менску з 11 кастрычніка спыніць прыём заяў, паведамляецца на сайце цэнтру.

«Пачынаючы з 11 кастрычніка 2016 году VFS Global у Беларусі больш ня будзе прымаць заявы на шэнгенскую візу ад імя гішпанскага генэральнага консульства ў Расеі, Маскве», — гаворыцца ў паведамленьні.

Сайт візавага цэнтру, кол-цэнтар і даведка праз электронную пошту будуць даступныя толькі да 10 кастрычніка. Ад 11 кастрычніка зь любымі пытаньнямі трэба зьвяртацца ў гішпанскае генконсульства ў Маскве.

На сайце паведамляецца, што гішпанскі бок працягне апрацоўваць заявы на атрыманьне шэнгенскай візы ад імя іншых дзяржаў — сябраў Шэнгенскага пагадненьня, якія супрацоўнічаюць з VFS Global, у Менску, Гародні, Берасьці, Гомелі, Пінску, Лідзе, Магілёве і Баранавічах.

Гішпанскі візавы цэнтар быў адчынены ў Менску ў лістападзе 2013 году.

У Менску працуюць візавыя цэнтры Польшчы, Літвы, Латвіі, Італіі і Грэцыі.

XS
SM
MD
LG