Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас жывога эфіру на профілі «Свабоды» ў Фэйсбуку Мікола Статкевіч анансаваў чарговую вулічную акцыю пратэсту. Яна пройдзе ў Менску 24 лістапада. Нагодай для яе правядзеньня, як сказаў палітык, стане «20-я гадавіна ўсталяваньня дыктатуры ў краіне».

«24 лістапада 1996 годзе ў краіне адбыўся рэфэрэндум па выніках якога была скасаваная заканадаўчая ўлада, а Лукашэнка самаўпраўна дадаў сабе 2,5 гады да тэрміна», — гаворыць Мікола Статкевіч

Акцыя, па задуме Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, у склад якой уваходзіць і Статкевіч, распачне кампанію «За новыя выбары, за новую ўладу!»

Раней Рада БНК прыняла заяву, я якой заклікала дэмакратычныя, палітычныя і грамадзкія сілы далучыцца да гэтай кампаніі.

«Толькі свабодныя, справядлівыя выбары могуць стаць шляхам да выйсьця з крызысу, да паляпшэньня жыцьця беларусаў», — заяўляюць арганізатары акцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG