Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшла 13 новых тамоў сэрыі «Мая беларуская кніга», сярод аўтараў і малавядомыя


Лявон Вольскі напрыканцы прэзэнтацыі сьпяваў песьні з «Народнага альбому»

Лявон Вольскі напрыканцы прэзэнтацыі сьпяваў песьні з «Народнага альбому»

Новыя тамы сэрыі «Мая беларуская кніга» прэзэнтавалі ў музэі Максіма Багдановіча ў Менску.

Абноўленае выданьне ўключае 13 новых тамоў, сярод якіх шмат гістарычных твораў і новых, дагэтуль мала вядомых, аўтараў. Іхныя імёны шырокаму колу чытачоў адкрылі перакладнікі.

Жанна Некрашэвіч-Кароткая расказала пра аповесьць Вайніслава Казімера Сулімы-Савіча-Заблоцкага «Полацкая шляхта», якую дапамагала ёй перакладаць з польскай мовы Вольга Макрак.

Жанна Некрашэвіч-Кароткая прэзэнтуе аповесьць Вайніслава Казімера Сулімы-Савіча-Заблоцкага «Полацкая шляхта». За сталом Уладзімер Сіўчыкаў, кіраўнік праекту сэрыі «Мая беларуская кніга»

Жанна Некрашэвіч-Кароткая прэзэнтуе аповесьць Вайніслава Казімера Сулімы-Савіча-Заблоцкага «Полацкая шляхта». За сталом Уладзімер Сіўчыкаў, кіраўнік праекту сэрыі «Мая беларуская кніга»

«Як у фільме-фэнтэзі, у аповесьці паўстае старажытны паганскі ахвярнік — „стол Гарыславы“, гарыць вогнішча ў купальскую ноч, выходзіць зь лесу Вужыны кароль... „Полацкая шляхта“ — прыемная літаратура для прыемнага чытаньня. Як кажуць палякі, кніга да падушкі», — сказала дасьледніца.

Невялікі кніжны кірмаш падчас прэзэнтацыі новых тамоў сэрыі «Мая беларуская кніга». Можна было набыць ня толькі кнігі, але і нататнікі зь беларускім арнамэнтам

Невялікі кніжны кірмаш падчас прэзэнтацыі новых тамоў сэрыі «Мая беларуская кніга». Можна было набыць ня толькі кнігі, але і нататнікі зь беларускім арнамэнтам

Юзаф Ігнацы Крашэўскі — яшчэ адно імя ў літаратуры, якое трапіла ў сэрыю «Мая беларуская кніга». Пісьменьнік, публіцыст і грамадзкі дзяяч вырас на Пружаншчыне, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Уражвае творчая спадчына Крашэўскага, якому належыць больш як 600 тамоў твораў.

На імпрэзе перакладнік Міхась Кенька прэзэнтаваў адзін з самых беларусацэнтрычных твораў Юзафа Крашэўскага — гістарычную аповесьць «Кароль у Нясьвіжы. 1784».

Новыя кнігі з сэрыі «Мая беларуская кніга»

Новыя кнігі з сэрыі «Мая беларуская кніга»

У творы апавядаецца пра паездку на Сойм у Горадню апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас падарожжа ён спыніўся ў нясьвіскім палацы магната Пане Каханку, які зладзіў Панятоўскаму неверагодна ўрачысты і фантасмагарычны прыём, пра падрабязнасьці якога можна даведацца ў кнізе.

Сэрыя «Мая беларуская кніга» папоўнілася імёнамі беларускіх клясыкаў. Сярод іх — Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Эліза Ажэшка, Ніл Гілевіч ды Янка Маўр.

На прэзэнтацыю прыйшлі ня толькі сябры рэдакцыйнай калегіі сэрыі, але і спадкаемцы ды сваякі клясыкаў, якія падзяліліся ўспамінамі. Зь песьнямі завітаў і Лявон Вольскі, унук Віталя Зэйдэль-Вольскага — перакладніка рамана Майсея Кульбака «Зэльманцы».

Кнігі, выдадзеныя ў фармаце покет-бук, ужо набылі папулярнасьць сярод чытачоў, таму гэта ўжо другое сёлетняе папаўненьне сэрыі. Паводле Ўладзімера Сіўчыкава, кіраўніка праекту, ужо выдадзеная 51 кніжка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG