Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ВДНХ у Маскве паставяць новых «Тружеников Белоруссии». Фота


Скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии» да рэстаўрацыі
Скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии» да рэстаўрацыі

Мэрыя Масквы паабяцала завяршыць рэстаўрацыю павільёну «Республика Беларусь» на ВДНХ у сталіцы Расеі да канца кастрычніка.

На фасадзе абноўленага павільёну паставяць новыя скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии», выкананыя з матэрыялаў, устойлівых да суровых умоваў надвор’я. Новыя скульптуры зробленыя за кошт Беларусі.

У кампазыцыю ўваходзяць двухмэтровыя скульптуры даяркі, агранома, калгасьніцы, паляўнічага і мэханізатара.

Скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии» пасьля рэстаўрацыі
Скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии» пасьля рэстаўрацыі

Назва павільёну на фасадзе — «Республика Беларусь», адпаведна з афіцыйнай назвай беларускай дзяржавы. Але ў назьве кампазыцыі ўжываецца слова «Белоруссия».

Павільён не рэстаўравалі з 1954 году. Драўляны тынкаваны будынак адкрыўся ў 1937 годзе як павільён Беларускай ССР, а таксама Заходняй, Калінінскай, Іванаўскай, Яраслаўскай абласьцей РСФСР. У 1941-1949 гады павільён не функцыянаваў, як і ўся выстава. З 1949-га па 1954 год будаваўся новы павільён, які прастаяў бязь зьменаў да 2007 году. З 1963-га па 2008 год ён зваўся «Электротехника», у 1990-я працаваў як гандлёвы цэнтар.

У 2002 годзе павільён перадалі ў доўгатэрміновую арэнду Беларусі, у ім праводзіліся невялікія выстаўкі (у тым ліку падчас рэканструкцыі), кірмашы і канцэрты, вёўся гандаль беларускімі таварамі. Але паўнавартасная экспазыцыя пакуль не адкрытая.

Скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии» да рэстаўрацыі
Скульптуры кампазыцыі «Труженики Белоруссии» да рэстаўрацыі

Цяпер фасад і начыньне павільёну абноўленыя, на ім ужо ўстаноўлена адрэстаўраваная скульптура «Мать-Белоруссия» (раней звалася «Родина-мать») беларускага архітэктара Андрэя Бембеля. Фрагмэнты старых скульптур, якія былі ў аварыйным стане на момант пачатку рэстаўрацыі, маюць быць выстаўленыя ў самім павільёне.

На вуглах фасаду раней стаялі скульптуры партызанаў, цяпер яны страчаныя. Таксама не адноўлены вялізны герб БССР у цэнтры.

У павільёне пасьля рэстаўрацыі
У павільёне пасьля рэстаўрацыі
Павільён пасьля рэстаўрацыі фасаду і перад дэмантажом старых скульптур
Павільён пасьля рэстаўрацыі фасаду і перад дэмантажом старых скульптур

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG