Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набліжаўся прыём у піянэры, мяне расьпірала ад жаданьня зьдзейсьніць патрыятычны ўчынак.

Аднойчы цішком падкраўся да жабрачкі ля царквы, падхапіў падпахі, пацягнуў некуды ў бок, перакананы, што ў СССР не павінна быць жабракоў...

...Цётка Надзя моўчкі выслухала, адчыніла шафу, дзе хаваліся цукеркі... «Бяры... Пачастуй тую бедную жанчыну і папрасі прабачэньня, нельга крыўдзіць жабракоў...»

Цукеркі хаваліся ад мяне для Сьветы, маёй стрыечнай пляменьніцы. Ёй было пяць гадкоў, калі немцы забілі маці. «Ну, што ты хочаш, Сьветачка?» — пыталася цётка, калі тая зь нейкім сьмяротным адчаем кідалася ў сьлёзы: «Крышачку сало-о-о-дкага-а-а...»

Тады і зьяўлялася «крышачка», якая ратавала Сьвету ад пажыцьцёвага дзіцячага гора.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG