Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр першы прэзыдэнт Славаччыны Міхал Ковач


Міхал Ковач (справа) падпісвае дамову з прэдынтам Расеі Барысам Ельцыным (архіўнае фота).

Міхал Ковач (справа) падпісвае дамову з прэдынтам Расеі Барысам Ельцыным (архіўнае фота).

У Браціславе ў сераду ва ўзросьце 86 гадоў памёр першы прэзыдэнт Славацкай Рэспублікі Міхал Ковач. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Інфармацыю пра сьмерць былога славацкага лідэра пацьвердзілі і яго сваякі.

З-за праблем з сэрцам Ковач ў апошнія гады практычна не зьяўляўся на публіцы. У 2016 годзе ён ужо двойчы падвяргаўся экстранай шпіталізацыі.

Пасля «аксамітнай» рэвалюцыі 1989 году Ковач заняў пасаду міністра фінансаў Славаччыны. У 1993 годзе, калі Чэхаславаччына падзялілася на дзьве сувэрэнныя краіны, палітык быў абраны славацкім прэзыдэнтам. На гэтай пасадзе ён заставаўся да 1998 году.

XS
SM
MD
LG