Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН вызначылі галоўнага кандыдата на пасаду генэральнага сакратара


Антоніу Гутэрыш

Антоніу Гутэрыш

Новым генэральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў мае стаць былы прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Гутэрыш.

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, ніводная зь пяці краін, якія валодаюць правам вэта ў Радзе бясьпекі ААН, ня выказалася супраць кандыдатуры Гутэрыша падчас шостага раўнду нефармальнага галасаваньня, якое прайшло ў сераду. Афіцыйна новы генэральны сакратар ААН будзе абраны раніцай у чацьвер, 6 кастрычніка.

Генэральны сакратар ААН абіраецца тэрмінам на пяць гадоў з магчымасьцю перавыбраньня. Пан Гі Мун знаходзіўся на гэтай пасадзе з 2007 году.

Гутэрыш быў прэм’ер-міністрам Партугаліі з 1995 па 2002 год. З 2005 па 2015 год ён займаў пасаду камісара ААН па справах уцекачоў.

XS
SM
MD
LG