Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія Сойму Польшчы адхіліла праект закону аб абортах


Пратэсты супраць абортаў у Польшчы
Пратэсты супраць абортаў у Польшчы

Камісія Сойму, якая павінна была вынесьці вэрдыкт адносна праекту закону аб поўнай забароне абортаў, прагаласавала супраць прыняцьця дакумэнта.

Як паведамляе Gazeta vyborcza, «пасяджэньне праходзіла ў атмасфэры скандалу і хаосу. Прадстаўнікі няўрадавых арганізацый не былі дапушчаныя на пасяджэньне камісіі».

Цяпер праект паступіць на разгляд Сойму, які можа яго альбо адхіліць, альбо ізноў накіраваць у камісію.

Сёньня ж міністар навукі і адукацыі Польшчы Яраслаў Говін заявіў, што ўрад ня будзе падтрымліваць праект аб поўнай забароне абортаў.

Днямі ў Варшаве прайшла шматтысячная маніфэстацыя супраць прыняцьця гэтага закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG