Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыніла супрацоўніцтва з ЗША ў галіне ядзернай энэргетыкі


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Расея прыпыняе дзеяньне пагадненьня аб супрацоўніцтве з ЗША ў навуковых дасьледаваньнях і распрацоўках у ядзернай і энэргетычнай сфэрах. Аб гэтым паведамляецца на сайце расейскага ўраду.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запатрабаваў ад ЗША «ліквідацыі прычынаў, якія прывялі да карэннай зьмены абставінаў» для выкананьня Пагадненьня аб утылізацыі плютонію. Ён унёс на разгляд расейскай Дзярждумы адпаведны законапраект.

XS
SM
MD
LG