Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі невядомы напаў з нажом на паліцыянтаў


Архіўнае фота.

Архіўнае фота.

У сераду ў Брусэлі невядомы параніў нажом двух паліцыянтаў. Пракуратура Бэльгіі разглядае вэрсію тэракту, паведамляе агенцтва Reuters.

Адзін з афіцэраў паранены ў шыю, другі — у жывот. Паліцыянты паранілі нападніка ў нагу, пасьля чаго яго забрала хуткая дапамога.

У жніўні ў горадзе Шарлеруа ўзброены мачэтэ мужчына параніў дзьвюх жанчын-паліцыянтак. Нападнік быў забіты. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Улады Бэльгіі кваліфікавалі атаку як тэракт.

У 2016 годзе ў Эўропе адбылася сэрыя нападаў. У выніку нападаў загінулі і атрымалі раненьні дзесяткі жыхароў Нямеччыны, Францыі і Бэльгіі. У большасьці выпадкаў адказнасьць брала на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG