Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне паказалі новы фільм пра пуцінскую прапаганду ў Эўропе


На нямецкім грамадзкім тэлебачаньні ZDF 4 кастрычніка быў паказаны новы дакумэнтальны фільм «Тайныя сеткі Пуціна, або як Расея расколвае адзінства Захаду» ( «Putins geheimes Netzwerk. Wie Russland den Westen spaltet»).

Як распавёў карэспандэнт Радыё Свабода Юры Векслер, фільм расказвае пра сыстэму кіраваньня прапагандысцкімі намаганьнямі пуцінскага рэжыму як унутры краіны, так і за яе межамі, на прыкладах канкрэтных фігур — такіх як Аляксандр Дугін, Дзьмітры Кісялёў ці Ўладзімер Якунін, якія канцэнтруюць зьвязаныя паміж сабой сеткі расійскіх прапагандысцкіх арганізацый і арганізацый ўплыву.

У фільме ідзе гаворка і пра больш маладых расейскіх функцыянэраў, для якіх «Пуцін — дар Божы» (цытата).

Фільм дэманструе таксама растучую актыўнасьць так званых «понимателей» Пуціна ў Нямеччыне, пашырэньне сувязяў расейскіх ультраправых зь нямецкімі — у прыватнасьці, з партыяй «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

Згодна з разуменьнем аўтараў фільму, нямецкіх журналістаў Ёахіма Бартца, Арнта Гінцеля і Ульрыха Штоля (Joachim Bartz, Arndt Ginzel und Ulrich Stoll), Расея праз свае фонды за мяжой падтрымлівае — у тым ліку і фінансамі — разбурэньне дэмакратычнага парадку ў Эўропе і стварэньне нейкага новага, ультраправага нацыяналістычнага парадку, для якога сама Расея зьяўляецца прыкладам.

XS
SM
MD
LG