Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 кастрычніка: 140 гадоў з дня народзінаў Яна Булгака


Ян Булгак, Вільня, Панарама зьнята з гары Гедыміна ў бок ратушы, вакзалу і Вострай брамы.
Ян Булгак, Вільня, Панарама зьнята з гары Гедыміна ў бок ратушы, вакзалу і Вострай брамы.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Афіша

Менск — прэзэнтацыя Школы вулічнага тэатру. Нацыянальны Цэнтар сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3). Пачатак а 19-ай.

Віцебск — фэстываль кароткамэтражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile. Арт-паб Torvald (вул. Камсамольская, 32). Пачатак у 19-ай.

У гісторыі

1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм). Гэты быў вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў 1789 г., арганізаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелічэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце канстытуцыі 3 траўня.

У 1939 закончылася польская абарончая вайна. Пад Коцкам перад немцамі капітулявала апошняя рэгулярная частка польскай арміі — самастойная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клебэрга.

У 1948 у сталіцы Туркмэніі Ашгабаце адбыўся трагічны землятрус, у якім, паводле найноўшых дадзеных, загінулі каля 160 тысяч чалавек.

У 1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларусь»

У гэты дзень нарадзіліся

У 1876 — нарадзіўся Ян Булгак, фотамастак і этнограф (пам. 1950). Родная вёска Булгака — Асташына ў цяперашнім Наваградзкім раёне. Дзякуючы Булгаку да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў краю, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці.

1887 — Ле Карбюзье, францускі архітэктар і дызайнэр

1908 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт

1927 — Паўль Бадура-Шкода, аўстрыйскі піяніст

1940 — Віктар Паўлаў, савецкі і расейскі актор тэатра кіно

1948 — Джэры Адамс, ірляндзкі палітык

У гэты дзень памерлі

1677 — Альберт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык

1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік ўсеагульнай адукацыі

1929 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца

1991 — Ігар Талькоў, расейскі сьпявак

1996 — Станіслаў Каласанты Роек, рымска-каталіцкі дзеяч, ксёндз

Цытата

«Калі акінуць поглядам усю вядомую мне і даступную для прагляду фататворчасьць ХХ-га стагодзьдзя, то прыходзіцца моцна задумвацца, каго ж можна паставіць побач зь Янам Булгаком. Калі разглядаць шырока, у агульным кшталце асобы і творчасьці, то, бадай, нікога... Сьпявак Беларусі, Булгак з асаблівым піетызмам і замілаваньнем здымаў Вільню. Ён адчуваў гэты горад надзвычайна. Вільня адлюстраваная ім з усіх высокіх пунктаў, у розную пару году, пры розным асьвятленьні. У большасьці выпадкаў зьнята, апрацавана і аддрукавана дасканала. Почырк майстра і адбітак вострага рамантычнага духу — на ўсіх яго гарадзкіх здымках. Асабліва велічна, сьвежа і прыгожа глядзяцца панарамы Вільні, зьнятыя ў кантравым асьвятленьні».

Зянон Пазьняк, «Добрая фатаграфія»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG