Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гульня


Джон Эткінсан Грымшаў, «Водбліскі на Тэмзе» (1880)

Джон Эткінсан Грымшаў, «Водбліскі на Тэмзе» (1880)

Ноч, як чорная пантэра, падкралася цiха, незаўважна i стаiлася ў старажытным парку перад апошнiм кiдком. Сьвежае паветра зацягнутае туманам i гулкiм маўчаньнем. Па небе плывуць аблокi, як таямнiчыя ценi. Толькi маленькiя ўспышкi зорачак час ад часу парушаюць iдылію спакою.

I раптам нечаканы выбух асьляпляльнага сьвятла азарыў навакольле! Велiзарны круглатвары месяц узьнiк з-за воблака. Ноч спалохана адступiлася ў гушчу дрэў. Месяц, нiбыта сьмеючыся, коцiцца па небасхiле: «А я ўсё бачу!» Потым хаваецца за воблака. Ноч крадзецца, запаўняючы сабой прастору... Быццам дражнячы яе, месяц iзноў залiвае ўсё яркiм сьвятлом...

З балькона назiраю зь цiкавасьцю гэтую чароўную гульню сьвятла i цемры.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG