Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Слоніме пахаваюць Івана Шэгу


Іван Шэга

Іван Шэга

Разьвітаньне і пахаваньне доктара, грамадзкага дзеяча, былога дэпутата раённага савету Івана Шэгі адбудуцца ў Слоніме 5 кастрычніка а 13-ай гадзіне па адрасе вуліца Баравая, 25 (мікрараён Альбярцін).

Пра гэта паведамляе Радыё Рацыя. Іван Шэга памёр 4 кастрычніка ва ўзросьце 63 гадоў.

Іван Шэга нарадзіўся 25 сакавіка 1953 году ў вёсцы Валеўка Наваградзкага раёну, там жа скончыў школу, а потым у Менску — мэдыцынскі інстытут.

Працаваў траўматолягам у Слоніме. Пасьля таго як на пэнсіі яму не працягнулі кантракт, стварыў недзяржаўную установу «Шэгамэдконсульт» і працягваў дапамагаць хворым людзям.

Быў адным з заснавальнікаў мясцовай суполкі БНФ, зьяўляўся сябрам Сойму Партыі БНФ, неаднойчы балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў.

У яго засталіся жонка і сын, а таксама на радзіме ў вёсцы Валеўка яшчэ жыве ягоная маці.

Вянок памяці: Іван Шэга

Апошняе інтэрвію Івана Шэгі газэце «Народная воля»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG