Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі за літаратуру будзе абвешчаны на наступным тыдні


Абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 2015 годзе
Абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 2015 годзе

Гэта пацьвердзіў швэдзкаму інфармацыйнаму агенцтву ТТ акадэмік Пэр Вэстбэрг. Аднак афіцыйна Швэдзкая акадэмія пра дату пакуль не паведамляе.

На афіцыйным сайце Нобэлеўскіх прэміяў напісана, што дата прысуджэньня прэміі ў галіне літаратуры будзе абвешчаная пазьней.

Атмасфэра сакрэтнасьці вакол пытаньня пра нобэлеўскага ляўрэата ў галіне літаратуры заўсёды вялікая. На працягу гэтага тыдня будуць абвешчаныя ўсе ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі, апрача літаратурнай. Паводле члена акадэміі Пэра Вэстбэрга, ляўрэат будзе абвешчаны 13 кастрычніка.

Але ў сакратарыяце Швэдзкай акадэміі адмовіліся пацьвердзіць інфармацыю пра затрымку з абвяшчэньнем ляўрэата.

— Дата яшчэ ня вызначана, але вызначыцца да чацьвярга, — заявіў Од Чыдрых, адказны сакратар акадэміі.

Апошнімі гадамі, прысуджэньні прэміяў было скаардынаваныя так, што ўсе яны адбываліся на тым самым тыдні — першым тыдні кастрычніка.

Сёлета прэмія за мэдыцыну была прысуджаная ў панядзелак, за фізыку ў аўторак. Ляўрэат прэміі за хімію будзе абвешчаны ў сераду. Пасьля будзе перапынак да пятніцы, калі мы даведаемся імя ляўрэата прэміі міру, а ў наступны панядзелак будзе прысуджаная прэмія за эканоміку, і, магчыма, у чацьвер — за літаратуру.

Сярод фаварытаў літаратурных букмэйкераў сёлета — сырыйскі паэт Адоніс і японскі празаік Харукі Муракамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG