Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адхіліў скаргу асуджанага на сьмерць Сяргея Вострыкава


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Калегія Вярхоўнага суду не задаволіла апэляцыйную скаргу на прысуд Сяргея Вострыкава, якога Гомельскі абласны суд у траўні асудзіў на сьмерць.

Паводле старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага, які прысутнічаў на абвяшчэньні рашэньня калегіі суду, цяпер у Сяргея Вострыкава застаецца толькі магчымасьць падаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

«Калі такое прашэньне адхіляецца, тады ўсё, прысуд выконваюць. Але нам невядома, ці будзе Сяргей Вострыкаў зьвяртацца з такім прашэньнем», — сказаў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

За больш як 22 гады, што Аляксандар Лукашэнка ўзначальвае беларускую дзяржаву, вядомы толькі адзін выпадак, калі ён памілаваў асуджанага на сьмерць.

Сяргей Вострыкаў быў асуджаны за два асобныя выпадкі згвалтаваньня і забойства. Ён быў прызнаны вінаватым у забойстве дзьвюх сваіх калегаў-жанчын. Першае забойства адбылося ў ліпені 2014-га, другое праз год, у ліпені 2015-га. Паводле суду, Сяргей Вострыкаў прапаноўваў адвезьці жанчын на працу, але замест таго завозіў у гараж, дзе гвалціў і забіваў, а целы хаваў у лесе.

Сьмяротны прысуд Сяргею Вострыкаву стаў трэцім такім прысудам у 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG