Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец атрымаў адпіску, пераглядаць вынікі выбараў ня будуць


Сяргей Скрабец

Сяргей Скрабец

«Ваша прапанова аб прызнаньні выбараў несапраўднымі не адпавядае нормам выбарчага заканадаўства», — такі адказ кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 апазыцыйны палітык Сяргей Скрабец атрымаў ад старшыні акруговай камісіі Генадзя Шэбеса.

«Зьвяртацца ў Цэнтравыбаркам з патрабаваньнем прызнаць выбары несапраўднымі — усё роўна што скардзіцца на кілераў замоўніку забойства, — зазначыў Свабодзе Сяргей Скрабец. — «Адстрэл» незалежных кандыдатаў адбываецца на замову адміністрацыі прэзыдэнта. А выконваецца ён на месцах — старшынямі ўчастковых камісіяў. Кантрольны стрэл робіць акруговая камісія.

Я спачатку паскардзіўся старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай на шэраг грубых парушэньняў пры галасаваньні ў 96-й выбарчай акрузе, дзе вылучаўся кандыдатам у дэпутаты. Але мой ліст яна накіравала тым, на каго я наракаў.

У Чкалаўскай выбарчай акрузе балятаваўся і старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Паводле афіцыйных дадзеных, перамагла тут Натальля Клімовіч, якая была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў і папярэдняга, пятага скліканьня.

Паводле дадзеных незалежнага назіраньня, яўка ў акрузе склала 20%.

XS
SM
MD
LG