Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнтагон паведаміў пра забойства ў Сырыі паплечніка цяперашняга лідэра «Аль-Каіды»


Лідэр экстрэмісцкай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завагіры

Лідэр экстрэмісцкай групоўкі «Аль-Каіда» Айман аз-Завагіры

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што падчас паветранай атакі 3 кастрычніка быў забіты вайсковы камандзір, блізкі да цяперашняга лідэра экстрэмісцкай групоўкі «Аль-Каіда» Аймана аз-Завагіры. Імя забітага ў Пэнтагоне не назвалі, але паведамілі, што ён дапамагаў распаўсюду дзейнасьці ў Сырыі адгалінаваньня «Аль-Каіды» — групоўкі «Фронт ан-Нусра» (цяпер «Фатх аш-Шам»).

Як паведамілі ў Пэнтагоне, мэтай нападу быў «галоўны лідэр» Аль-Каіды «ў Сырыі».

Экстрэмісцкая групоўка праз сацыяльныя сеткі паведаміла, што загінуў 60-гадовы шэйх Абу аль Фарадж аль-Масры. Гэта адбылося ў правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі, калі па транспартным сродку, у якім ён ехаў, трапіў удар. Масры правёў некалькі гадоў у турме ў сваім родным Эгіпце, абвінавачаны ў змове з фундамэнталісцкімі ісламісцкімі групоўкамі, а потым зьехаў у Аўганістан, дзе стаў адным з паплечнікаў Завагіры.

У верасьні ў выніку авіяўдару ў сельскай мясцовасьці правінцыі Алепа быў забіты камандуючы «Аль-Каіды» Абу Хаджар аль-Хомсі.

XS
SM
MD
LG