Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне на 90 дзён працягнуты рэжым надзвычайнага становішча


Улады Турэччыны яшчэ на тры месяцы працягнулі рэжым надзвычайнага становішча, які быў уведзены ў сувязі са спробай вайсковага перавароту ў ліпені.

Агенцтва АР цытуе прэм’ера Турэччыны Нумана Куртулмуша, які заявіў, што надзвычайнае становішча будзе працягнута на 90 дзён, пачынаючы з 19 кастрычніка.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне адбылася ў ноч на 16 ліпеня, рэжым надзвычайнага становішча быў уведзены 20 ліпеня. Па справе аб спробе перавароту ў Турэччыне арыштаваныя каля 32 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG