Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт у першым чытаньні зацьверджаны: 98 — «за», 1 — «супраць»


Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота

Паседжаньне Палаты прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота

Прафіцыт бюджэту ў наступным годзе заплянаваны ў памеры 1 млрд 496,2 млн рублёў. Прыбыткі, згодна з праектам бюджэту, складуць 18 млрд 235,2 млн рублёў, чакаецца рост на 6,1% у параўнаньні з 2016 годам.

«Вялікіх рызыкаў для беларускага бюджэту 2017 году ў сувязі зь няяснай цаной на расейскі газ няма. Бюджэт наўпрост не залежыць ад цаны на газ. Гэта камунальныя паслугі, якія аплачваюць бюджэтныя арганізацыі. У агульным мы іх заклалі на ўзроўні інфляцыі, таму, я мяркую, тут вялікіх рызыкаў няма», — заявіў журналістам міністар фінансаў Уладзімер Амарын, якога цытуе БелТА.

Падчас абмеркаваньня бюджэту міністру фінансаў задаў пытаньні толькі адзін дэпутат — Уладзіслаў Шчэпаў, які цікавіўся пунктам пра звышпрыбыткі. Міністар фінансаў адказаў, што гэты пункт будзе выключаны, а ўрад мае права ўносіць папраўкі раз на квартал.

Уладзімер Амарын таксама адзначыў, што адсутнасьць пытаньняў сьведчыць пра добрую падрыхтоўчую працу.

Палата прадстаўнікоў пятага скліканьня працуе апошні тыдзень. Дэпутаты павінны прыняць бюджэт на 2017 год. 11 кастрычніка палата пачне працу ў новым складзе.

XS
SM
MD
LG