Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў гісторыі Эстоніі прэзыдэнтам стала жанчына


Керсьці Кальюлайд
Керсьці Кальюлайд

У першым туры галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Эстоніі, які прайшоў сёньня ў эстонскім парлямэнце Рыйгікогу, Керсьці Кальюлайд здабыла 81 голас, то бок дзьве траціны, неабходныя для абраньня.

У галасаваньні прынялі ўдзел 98 дэпутатаў. Незапоўненых выбарчых бюлетэняў было 17.

У Эстоніі прэзыдэнта абірае парлямэнт. Для абраньня ёй неабходна набраць падчас трох тураў галасаваньня ня менш за 2/3 галасоў складу парлямэнту або ня менш як 68 з 101. Гэта ўжо паўторныя выбары кіраўніка дзяржавы.

24 верасьня безвынікова скончылася галасаваньне ў калегіі выбарнікаў, калі ня быў абраны ніводзін зь пяці прэтэндэнтаў ад розных парлямэнцкіх партый. Пасьля гэтага Рада старэйшынаў парлямэнту дасягнула пагадненьня з партыйнымі фракцыямі аб вылучэньні адзінага кандыдата ад парлямэнцкіх партый

Кальюлайд скончыла факультэт біялёгіі, а пазьней эканоміку ў Тартускім унівэрсытэце. З траўня 2004 году працавала прадстаўніком Эстоніі ў Эўрапейскай падліковай палаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG