Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне пасьпяхова выпрабавалі новую зброю — баявы модуль «Сармат»


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў нядзелю павіншаваў вайсковых канструктараў з пасьпяховым выпрабаваньнем новай сыстэмы баявога модулю «Сармат» з супрацьтанкавымі ракетамі.

«Галоўны гарант незалежнасьці — нашы ўзброеныя сілы. Віншую канструктарскае бюро „Прамень“ з пасьпяховым выпрабаваньнем новай сыстэмы дыстанцыйна кіраванай зброі „Сармат“ з супрацьтанкавымі ракетамі», — напісаў Парашэнка ў Facebook.

На старонцы канструктарскага бюро «Прамень» у Facebook паведамленьне пра выпрабаваньні сыстэмы «Сармат» зьявілася 30 верасьня з адпаведным відэаролікам.

Спэцыялісты паведамілі, што сыстэма «Сармат» можа выкарыстоўваць ракеты з максымальнай далёкасьцю 2,5 і 5 тысяч мэтраў. Гэтыя ракеты здольныя ўразіць ня толькі жывую сілу, але і танкі ў акопах, надводныя або паветраныя аб’екты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG