Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве арыштавалі журналіста агенцтва «Укрінформ», абвінавацілі ў шпіянажы


Марк Фейгін
Марк Фейгін

Адвакат Марк Фейгін прыбыў мінулай ноччу ў СІЗА «Лефортава» ў расейскай сталіцы, дзе падаў заяўку на сустрэчу з затрыманым карэспандэнтам агенцтва «Укрінформ» Раманам Сушчанкам. Пра гэта адвакат паведаміў на старонцы ў Twitter. Украінскае інфармагенцтва і жонка журналіста Анжэла Сушчанка, як паведамляецца, заключылі пагадненьне пра абарону Рамана Сушчанкі зь Фейгіным.

«Уначы я ўжо быў каля турмы „Лефортава“, каб унесьці сябе ў сьпіс на наведваньне Сушчанкі. Тут цяпер тыднямі адвакаты прабіваюцца да падабаронных. Спадзяюся, што органы ФСБ ня будуць перашкаджаць сустрэчы з маім давернікам Раманам Сушчанкам і забясьпечаць яго права на абарону», — паведаміў Фейгін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG