Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За адменай санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі стаіць аўстрыйскае бізнэс-лобі»


У зьняцьці эўрапейскіх санкцый у дачыненьні да Беларусі ў гэтым годзе Аўстрыя мела вырашальную ролю.

Пра гэта пасол Беларусі ў Аўстрыі і Харватыі па сумяшчальніцтве, кіраўнік прадстаўніцтва Беларусі пры МАГАТЭ і АБСЭ Валерый Варанецкі заявіў у інтэрвію праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, увечары 2 кастрычніка.

«Яны (Аўстрыя — БелаПАН.) занялі прынцыповую пазыцыю, выказаліся за тое, каб спыніць гэты такі несправядлівы, неэфэктыўны працэс, у якім Эўразьвяз сам трошкі заграз. Я думаю, што пазыцыя Аўстрыі ў гэтым сэнсе стварыла новую якасьць адносін. За пазыцыяй Аўстрыі стаяла меркаваньне бізнэс супольнасьці », — адзначыў беларускі дыплямат.

Паводле Варанецкага, наогул стаўленьне да Беларусі за пяць гадоў яго працы ў Аўстрыі зьмянілася кардынальна.

«Вельмі сурʼёзна зьмянілася стаўленьне з боку бізнэсоўцаў Пра гэта сьведчыць той факт, што Аўстрыя фактычна зьяўляецца другім нашым рэальным інвэстарам пасьля Расеі», — сказаў дыплямат.

У бліжэйшы час Варанецкі вяртаецца ў Менск. Ён абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG