Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пачынаецца суд у справе аб забойстве Барыса Нямцова


У Маскоўскім акруговым ваенным судзе ў панядзелак пачынаюцца слуханьні ў справе аб забойстве Барыса Нямцова.

Пытаньне аб вінаватасьці падсудных даручана разглядаць прысяжным — калегію сфармавалі ў канцы верасьня з другой спробы. Удзелу прысяжных дамагаліся падсудныя. Іх пяцёра. Усе яны заяўляюць аб сваёй недатычнасьці да забойства палітыка.

Заур Дадаеў, браты Анзор і Шадзід Губашавы, Гамзат Бахаеў і Тэмірлян Эскерханаў абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні забойства на замову ў складзе арганізаванай групы і незаконным набыцьці, нашэньні, перавозцы і захоўваньні агнястрэльнай зброі.

Гэта абвінавачваньне выклікае шмат пытаньняў у пацярпелага боку, незадаволенага тым, што сьледзтва адмовілася прызнаваць сувязь паміж забойствам Барыса Нямцова і яго палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю.

На лаве падсудных няма падазраваных заказчыкаў і арганізатараў злачынства. Гэта дазваляе адвакатам Жаны Нямцовай, дачкі Барыса Нямцова, прызнанай пацярпелай, казаць пра правал сьледзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG