Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны ў Польшчы зьбіраюцца правесьці генэральны страйк


Гэта пратэст супраць магчымага ўвядзеньня поўнай забароны абортаў у краіне і крымінальнай адказнасьці для кожнага, хто прычыніцца да сьмерці пачатага дзіцяці, у тым ліку і маці.

3 кастрычніка ў Польшчы павінен адбыцца страйк жанчын - "Чорны пратэст". Удзельніцы акцыі маюць намер узяць у панядзелак выхадны і адмовіцца ад выкананьня хатніх абавязкаў. У многіх гарадах краіны заплянаваныя дэманстрацыі.

Пратэст жанчын у Варшаве, 1 кастрычніка. Фота Аліны Коўшык
Пратэст жанчын у Варшаве, 1 кастрычніка. Фота Аліны Коўшык

Акцыю запачаткавалі ў Інтэрнэце, паведамляе Polskie radio. Імпульсам стаў допіс у сацыяльных сетках акторкі Крыстыны Янды, якая прыгадала пратэст жанчын у Ісьляндыі — 24 кастрычніка 1975 года. Працуючыя і беспрацоўныя жанчыны на высьпе вырашылі «узяць выхадны», каб грамадзтва пачало цаніць іх працу. Тыя, хто працаваў, ня выйшлі на працу. Хатнія гаспадыні ў гэты дзень перадалі апеку над дзецьмі ў рукі мужчын. У акцыі прыняло ўдзел 90% ісьляндак, што выклікала параліч у краіне.

Удзельнікі "Чорнага пратэсту". Фота Аліны Коўшык.
Удзельнікі "Чорнага пратэсту". Фота Аліны Коўшык.

У сацыяльных сетках зьявіліся допісы працадаўцаў і выкладчыкаў ВНУ ў падтрымку акцыі. Апрача дэманстрацый, у краіне адбудзецца шэраг хэпэнінгаў, пленэрных трэнінгаў, супольнае гатаваньне і чытаньне кніг.

Многія польскія грамадзкія арганізацыі правядуць пра дзень адчыненых дзьвярэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG